У рамках Тыдня пачатковых класаў у Дзень беларускай мовы і літаратуры вучні нашага класа ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў. Да гэтага ўрока дзеці атрымалі заданне вывучыць верш Уладзіміра Карызны "Самая лепшая" — кранальны твор пра маму.
Тыдзень пачатковых класаў у нашай школе заўсёды насычаны цікавымі падзеямі. Сёння, у дзень роднай мовы і літаратуры, мы сталі ўдзельнікамі займальнай гульні "Перакладчыкі", якая прайшла пад дэвізам "Сэрцам роднага слова краніся".