5 окт. 2021 г.

Вывучаем родную мову з дапамогай мабільнага дадатка

Зусім нядаўна з'явіўся новы гульнявы дадатак для тэлефонаў. "Лемантар" створаны камандай энтузіястаў (праграмісты, дызайнеры, педагогі).  З дапамогай "Лемантара" ваша дзіця хутка вывучыць літары беларускага алфавіта і зробіць першыя крокі да навучання чытанню. Распрацоўшчыкі ўлічылі ўсе асаблівасці беларускай мовы (дзеці пазнаёмяцца з дыграфамі дж і дз, а таксама апострафам; ёсць магчымасць вывучыць беларускую лацінку).



"Лемантар" складаецца з некалькіх блокаў.

У першым - кожнай літары алфавіта адпавядае яе вымаўленне, яе назва і малюнак. Адразу ўводзяцца выявы вялікіх і маленькіх літар, каб дзеці ведалі, што А і а - гэта адна і тая ж літара. Вельмі важна вывучаць не толькі назвы літар, але і тое, як яны вымаўляюцца (гэта важна для навучання складоваму чытанню). 

Карыстальнікі могуць выбіраць у настройках, што канкрэтна вывучаецца ў пэўны момант.

Каб зрабіць запамінанне літар займальным, у другім блоку дадатка "Лемантар" ёсць гульня, дзе трэба знайсці літару, на якую пачынаецца слова. Дзеці атрымліваюць агучаны малюнак і выбіраюць правільны (ці няправільны) адказ з прапанаваных. Пры перапраходжанні гульні карткі мяняюцца, каб дзіця абапіралася не на маторную памяць, а на зрокавую. Такім чынам замацоўваюцца веды і робіцца крок да навучання чытанню.

Скачаць дадатак можна тут:  

Комментариев нет:

Отправить комментарий