2 апр. 2024 г.

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

 Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашым класе прайшоў урок-расследаванне "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны".

Наша маленькая краіна стала сведкам шматлікіх злачынстваў, учыненых нацыстамі, але гісторыя таксама памятае шматлікія гісторыі пра сваіх герояў (ад мала да вяліка), якія змаглі супрацьстаяць ворагу і ўнесці свой уклад у перамогу. Прыкладам таму сталі юнакі Марат Казей і наш зямляк Коля Гойшык, а таксама самы сталы герой - стогадовы партызан Дзед Талаш. 










Мясцовыя жыхары пакутавалі ад голаду, холаду. Фашысты не толькі здзяйснялі масавыя забойствы мірнага насельніцтва, але і знішчалі гарады і цэлыя вёскі разам са ўсімі іх жыхарамі. 
Правялі з вучнямі расследаванне карных спецаперацый, у ходзе якіх былі знішчаны вядомая ўсім Хатынь, успомнілі пра вёску Ала, а таксама мясцовыя Красніцу, Тупічыцы, Вяда і  адноўленую вёску Бабровічы. 
Пазнаёміліся дзеці яшчэ з адным жудасным месцам фашыстскіх злачынстваў. Чырвоны Бераг - зборны пункт дзяцей, прызначаных для донарства крыві параненым немцам і для катаржных работ.  
Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, беларускі народ не здаўся і працягваў супраціўляцца акупантам. Дзякуючы нашаму земляку Канстанціну Канстанцінавічу Ракасоўскаму, была  распрацавана і ажыццяўлена буйнамаштабная наступальная спецаперацыя "Баграціён", у выніку якой  у ліпені 1944 года Беларусь была вызвалена ад ворага. 


Вынікам урока-раследавання стала вынясенне прыгавору фашызму: гэта нельга забыць, гэта немагчыма прабачыць. 
Подзвігу народа жыць у вяках!

Комментариев нет:

Отправить комментарий