26 февр. 2026 г.

Конкурс чытальнікаў верша Уладзіміра Карызны «Самая лепшая»

У рамках Тыдня пачатковых класаў у Дзень беларускай мовы і літаратуры вучні нашага класа ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў. Да гэтага ўрока дзеці атрымалі заданне вывучыць верш Уладзіміра Карызны "Самая лепшая" — кранальны твор пра маму.

На ўроку кожны вучань стараўся прачытаць верш на памяць як мага выразней, імкнучыся перадаць усе пачуцці, пра якія пісаў паэт. 











Пасля выступленняў мы правялі ананімнае галасаванне: трэба было выбраць двух кандыдатаў— за самае правільнае і самае натхнёнае прачытанне. 



Падлік галасоў быў адкрытым і праходзіў пад строгім кантролем саміх вучняў






Конкурс атрымаўся цёплым і шчырым, а галоўнае — усе паказалі свае веды і ўменні, атрыманыя на ўроках літаратурнага чытання. Ну і, вядома, узнагароды знайшлі сваіх герояў! Віншуем пераможцаў!!! Так трымаць!


Дапоўнена 6 сакавіка
Праз тыдзень пасля правядзення конкурсу прыйшла сумная навіна: 5 сакавіка на 88-м годзе жыцця сышоў з жыцця аўтар верша "Самая лепшая", народны паэт Беларусі Уладзімір Іванавіч Карызна. Паведамленне пра гэта апублікавана на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Уладзіміра Карызны была прасякнута любоўю да роднай краіны. Паэт пакінуў багатую спадчыну: шматлікія зборнікі для дарослых і дзяцей, больш за дзвесце тэкстаў да песень. Менавіта яго словы гучаць у Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь.
Для вучняў пачатковых класаў асабліва блізкія яго вершы для дзяцей — шчырыя, цёплыя і зразумелыя. Верш "Самая лепшая", які рабяты так старанна вучылі і чыталі на конкурсе, цяпер гучыць як удзячная памяць выдатнаму паэту.

Комментариев нет:

Отправить комментарий